Дацэнтаў акадэміі ў Горках адпраўляюць на фермы сачыць за "абасранымі каровамі"
![Скрыншот з відэа выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/korovy22.jpg.webp?itok=xzocMJD-)
Скрыншот з відэа выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі
Выкладчыкаў і дацэнтаў Беларускай сельгасакадэміі ў Горках ужо амаль тры месяцы адпраўляюць сачыць за парадкам на навакольных фермах. Штодзённыя дзяжурствы праходзяць з 8-й раніцы да 5-й вечара. На іх ездзяць спецыялісты з факультэтаў бізнесу і права, бухгалтарскага ўліку, міжнародных сувязяў і давузаўскай падрыхтоўкі, эканамічнага факультэта.
Сярод іншага выкладчыкі павінны адсочваць час выдалення гною, час і якасць падсцілання ў стойлах, час і якасць кармлення:
![Доцентов академии в Горках отправляют на фермы следить за "обосранными коровами"](/sites/default/files/paragraphs/image/davedka1.png)
![Доцентов академии в Горках отправляют на фермы следить за "обосранными коровами"](/sites/default/files/paragraphs/image/davedka2.png)