Да станцыі метро “Малінаўка” засталося капаць 330 метраў

Да канца гэтага тыдня будаўнікі павінныя прайсці водненыя грунты левага тунэля. “Гэта дазволіць павялічыць хуткасць бурэння да 3-4 метраў за змену. Да працаў у левым тунэлі неўзабаве далучацца рабочыя, якія вызваляцца з правага тунэля. Завяршыць тунэлі неабходна ў студзені”, — цытуе начальніка УП “Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна” Паўла Царуна інфармагенцтва БелТА.

Станцыя метро "Малінаўка" павінна быць уведзена ў эксплуатацыю напачатку траўня 2014 года.

Фота: realt.onliner.by.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі