Да справы К.Салаўёвай далучылі ліст FIDH
Перад пачаткам судовага працэсу адвакат Аляксандр Галіеў зачытаў адкрыты ліст Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH) і зліквідаванага ўладамі праваабарончага аб’яднання “Вясна” з асуджэннем артыкула 193.1 Крымінальнага кодэксу і патрабаваннем правесці справядлівае судовае разбіральніцтва. Гэты ліст суддзя далучыла да справы.