Да палітвязня Андрэя Клімава не даходзяць грашовыя пераводы

Да палітвязня Андрэя Клімава, які знаходзіцца ў зняволенні ў мазырскай калоніі, не даходзяць грашовыя пераводы. Пра гэта паведаміла яго маці Ала Клімава. Паводле яе словаў, грошы Клімаву двойчы былі пераведзеныя ў кастрычніку, але і ў пачатку лістапада ён іх не атрымаў, пра што паведаміў у лістах.

Нагадаем, у Андрэя Клімава праблемы з сэрцам і дыябет. Яго маці цытуе словы з ліста, дзе палітвязень піша, што з-за непаступлення грошай ён не можа нічога набыць у турэмным ларку, а ежа, якую даюць у калоніі, яму супрацьпаказаная.

Адзначым, што  палітык Андрэй Клімаў у жніўні быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі ў калоніі строгага рэжыму за публікацыю ў Інтэрнэце. У ёй, нібыта, утрымліваліся заклікі да захопу дзяржаўнай улады.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі