Вы тут

Цяжкаатлет Арамнаў упершыню выйшаў на каньках на лёд (відэа)

instagram.com/ariamnovandrei

Беларускі цяжкаатлет Андрэй Арамнаў упершыню выйшаў на каньках на лёд. Відэа ён змясціў у Instagram. "І вось яно, нараджэнне новай зоркі фігурнага катання!" — жартаўліва піша спартсмен. Ён хоць і перасоўваўся па лёдзе нязграбна, але ўтрымаўся на нагах.

Арамнаву 30 гадоў. Ён — алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 у вагавай катэгорыі да 105 кг (устанавіў адразу тры сусветныя рэкорды). Аднак пасля ў спартсмена пачаліся праблемы: затрыманні падчас кіравання аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення, суды. Некалькі гадоў таму ён збіраўся скончыць спартовую кар'еру, але перадумаў, пачаў паказваць добрыя вынікі і цяпер рыхтуецца да Алімпіяды 2020 года ў Токіа.