Цягнік з пасажырамі зламаўся ў мінскім метро

Цягнік з пасажырамі зламаўся ў мінскім метро

У мінскім метро сёння на 12 хвілінаў спыняўся рух цягнікоў на першай (Маскоўскай) лініі — з 12.48 да 13.00. Віной называюць "няспраўнасць рухомага саставу", піша tut.by.

Пра здарэнне паведамілі ў сацсетках пасажыры метро. Ivan Pažytnych у Твітары напісаў, што цягнік з праблемамі паехаў са станцыі "Плошча Леніна" ў бок станцыі "Інстытут культуры". Перад станцыяй цягнік спыніўся і нейкі час стаяў. Потым ён паехаў, "моцна хістаючыся", як адзначыў пасажыр.

Прэс-служба метрапалітэна паведаміла ў сацсетках, што рух быў адноўлены ў 13.00, і папрасіла прабачэння ў пасажыраў за часовыя нязручнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі