ЦВК Беларусі прыме каляндарны план будучай парламенцкай кампаніі
На пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі, якое пройдзе сёння, 8 чэрвеня прымуць планы мерапрыемстваў па выбарах у абедзве палаты Нацыянальнага сходу — Савет Рэспублікі і Палату прадстаўнікоў.
Мяркуецца, што чальцы ЦВК таксама разгледзяць асноўныя дакументы, якія будуць датычыцца першага этапу выбараў у парламент.
Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 11 верасня. Адпаведны прэзідэнцкі ўказ аб прызначэнні даты выбараў быў падпісаны 6 чэрвеня. Сёлета змяняюцца некаторыя правілы, прапісаныя ў выбарчым заканадаўстве: напрыклад, цяпер кандыдат у дэпутаты не можа быць даверанай асобай у іншых кандыдатаў, а на галасаванні пераможа той, хто атрымае простую арыфметычную большасць галасоў па сваёй акрузе, а не абавязковыя болей за 50%, як гэта было раней.