Cтаўкі па крэдытах у 2010 годзе будуць зніжацца

Нацыянальны банк Беларусі прагназуе паніжэнне адсотка, пад які ў 2010 годзе можна будзе ўзяць крэдыт. Запланавана, што ў наступным годзе стаўкі па новых крэдытах, якія выдаюцца ў беларускіх рублях, усталююцца на ўзроўні  12 — 15% гадавых.Стаўка рэфінансавання будзе ўсталяваная ў межах ад 9% да 12%. У складаных умовах праводзілася палітыка, накіраваная на падвышэнне адсоткавых ставак па рублёвых дэпазітах і на іх стрымліванне па валютных дэпазітах, — прыводзіць меркаванне намесніка старшыні праўлення Нацбанка Мікалая Лузгіна тэлеканал СТВ. Так, у дачыненні да валютных дэпазітаў насельніцтву беларускім банкам было рэкамендавана прытрымвацца максімальнай стаўкі на ўзроўні 8% гадавых, а ў дачыненні да рублёвых дэпазітаў наадварот рэкамендавалася падвышаць адсоткавыя стаўкі.

З 1 снежня Нацбанк знізіў стаўку рэфінансавання да 13,5% гадавых. Гэта павінна паўплываць на паніжэнне адсоткавых ставак як па крэдытах, так і па дэпазітах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі