Вы тут

"Corporis Exercitia": прэм'ера оперы, якую беларусы напісалі ў эміграцыі

Удзельнікі "Corporis Exercitia" / Еўрарадыё

23 верасня ў 21:00 Еўрарадыё прадстаўляе прэм'еру эмайцыйнай оперы па-за гульнёй "Corporis Exercitia". "Corporis Exercitia" — вынік двухтыднёвай музычна-тэатральнай арт-тэрапеўтычнай рэзідэнцыі, якую заснаваў Сяржук Доўгушаў, і якая распавядае пра перажытыя за апошні год эмоцыі беларускіх музыкаў, спевакоў і акцёраў — удзельнікаў спектакля. Усе яны пацярпелі фізічна ці псіхалагічна ад беларускага рэжыму. 

"Усё жыве асобна: рукі, ногі, сэрца, думкі, жывот. Прырода і музыка — гэта апора і аснова. Мы моцныя без зброі. Мы змагаемся не маўчаннем, а дзеяннямі і голасам", — кажуць пра твор яго стваральнікі.

Эмацыйная опера — гэта 19 чалавек, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь: 5 музыкаў, 2 оперныя спевакі, 10 прафесійных акцёраў і аматараў. Гэта  пачуцці, якія перажылі і перажываюць цяпер беларусы. Гэта дыялог паміж сабой, сваімі эмоцыямі і пытаннем: што нам засталося, каб адчуваць?

Аўтар музыкі — Вольга Падгайская. Аўтар лібрэта — Юра Дзівакоў. Сцэнаграфія — Таццяна Дзівакова.

Абмежаванне па ўзросце: 18+

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.