CNN пераблытаў "Джыхадыста Джона" з Пуціным (відэа)

Тэлеканал CNN паказваў сюжэт пра тое, што журналісты высветлілі асобу баевіка "Ісламскай дзяржавы" па мянушцы "Джыхадыст Джон". Але на экране замест фота баевіка з'явілася фатаграфія прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.


Фотаздымак Пуціна з'явіўася на экране праз тэхнічны збой. Такія праблемы ўжо здараліся на CNN. Нядаўна тэлеканал паказаў карту, дзе на тэрыторыі Украіны быў намаляваны расійскі сцяг. У рэпартажы пра рэферэндум ва Украіне тэлеканал паказаў яе на карце ў раёне Пакістана, а ў іншым рэпартажы горад Славянск апынуўся ў Крыме, піша ria.ru.

Журналісты з Вялікабрытаніі высветлілі асобу баевіка "Ісламскай дзяржавы" па мянушцы "Джыхадыст Джон". Ім аказаўся былы жыхар Лондана, брытанец кувейцкага паходжання Махамед Эмвазі. Яго заўважылі на відэа забойства двух амерыканскіх журналістаў, трох брытанцаў і двух японцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі