“Цмокі-Мінск” прайгралі ізраільскай “Нагарыі” ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

“Цмокі-Мінск” прайгралі ізраільскай “Нагарыі” ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Баскетбалісты “Цмокі-Мінск” саступілі ізраільскай “Нагарыі” ў першым матчы другога кваліфікацыйнага раунда Лігі чэмпіёнаў. Матч прайшоў на хатняй пляцоўцы мінчан, якія даволі хутка страцілі ініцыятыву і дазволілі гасцям дамінаваць. У выніку сустрэча скончылася для “Цмокаў” з лікам 66:70.

Другую гульню гэтага раунда кваліфікацыі мінчане правядуць у гасцях. Пераможца двухраундавага супрацьстаяння трапіць у групу А асноўнага турніру баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў і атрымае ў якасці сапернікаў турэцкі "Банвіт", нямецкі "Скайлайнерс", грэчаскі "Арыс", чэшскі "Німбурк", славенскі "Хеліёс", французскі "Манака" і яшчэ адзін з клубаў , які пройдзе адбор.

Няўдачнік кваліфікацыі зможа прыняць удзел у розыгрышы Еўракубка ФІБА. Па выніках асноўнага этапу Лігі чэмпіёнаў, які завершыцца ў лютым 2017 года, у чвэрцьфінал выйдуць па дзве найлепшыя каманды з чатырох папярэдніх груп. Яны выступяць у “фінале чатырох" першага ў гісторыі розыгрышу баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі