Ціктокеры запусцілі трэвэл-блог "Бусь Беларусь"

Ціктокеры запусцілі трэвэл-блог "Бусь Беларусь"

Ціктокеры запусцілі трэвэл-блог "Бусь Беларусь" "пра краіну, якой хочацца даць буську". 

У вандроўкі запрашаюць шоўмен Мікіта Найдзёнаў і зоркі беларускамоўнага TikTok Ліза Ветрава і Мікіта Бялевіч.

У першым выпуску вядоўцы едуць па маршруце Лепель — Сахновічы — Ушачы — Полацк і эмацыйна дзеляцца ўражаннямі ад мясцін і людзей. Гледачы даведаюцца ў тым ліку пра апетага Ўладзімірам Караткевічам лепельскага цмока, разынкі Рыгора Барадуліна і экстрым ва Ушачах.

"Мы не проста паказваем архітэктурныя помнікі, распавядаем гісторыі сівой даўніны, але шукаем эмоцыі ў сучаснасці, залазім у закінутыя будынкі і… спрабуем замовіць каву з раслінным малаком", — распавядаюць вядоўцы на канале "Годна".

Раней Еўрарадыё паведамляла пра тое, што свой Youtube-канал запусціў актывіст і праваабаронца Андрэй Стрыжак.

Першы выпуск "Бусь Беларусь: краіна, якой хочацца даць буську".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі