Ціханоўская правядзе прэс-канферэнцыю з бацькамі Пратасевіча

Ціханоўская правядзе прэс-канферэнцыю з бацькамі Пратасевіча

Святлана Ціханоўская ў польскім Уроцлаве сустрэлася з бацькамі Рамана Пратасевіча і распавяла пра яго на ўручэнні ўзнагароды за барацьбу за дэмакратыю, паведамляе яе прэс-служба.

Узнагароду імя Яна Новака-Езёраньскага ад імя ўсіх беларусаў атрымлівалі Святлана Ціханоўская, сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольга Кавалькова і Таццяна Хоміч — сястра Марыі Калеснікавай.

У сваёй прамове Ціханоўская згадала Марыю Калеснікаву, свайго мужа Сяргея Ціханоўскага і іншых палітычных зняволеных. У прыватнасці, адзначыла яна блогера Рамана Пратасевіча.

"У гэтай зале прысутнічаюць бацькі Рамана Пратасевіча, якога трымаюць у гестапа, дзе выбіваюць прызнанні, магчыма, катуюць. Мне баліць за Рамана, і я веру, што ён таксама вернецца хутка дадому", — заявіла яна.

5 чэрвеня Ціханоўская правядзе сумесную прэс-канферэнцыю з бацькамі Пратасевіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі