Ці здолее грамадства справіцца з COVID-19 без дапамогі псіхолагаў?

Ці здолее грамадства справіцца з COVID-19 без дапамогі псіхолагаў?

Кампанія ByCovid-19 збірае групу валанцёраў з псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў, каб запусціць службу псіхалагічнай падтрымкі медыкаў падчас пандэміі. Медыкі і сапраўды сёння практычна пастаянна знаходзяцца ў крызіснай сітуацыі, змаганне з COVID-19, асабліва ва ўмовах недахопу шмат якіх неабходных у гэтай барацьбе рэчаў, даецца дактарам вельмі няпроста. Ім патрэбна псіхалагічная падтрымка. Але выглядае на тое, што ў хуткім часе такая псіхалагічная дапамога і падтрымка спатрэбіцца не толькі медыкам.


Чаму сёлетняя пандэмія псіхалагічна цяжэй успрымаецца людзьмі, чым пандэміі папярэдніх гадоў? Ці гэта ўяўленне памылковае? Ці абавязкова ў пошуках псіхалагічнай падтрымкі ісці да псіхолагаў і чым небяспечнае затойванне траўмы ў сабе? Ці варта чакаць, што гэтая пандэмія зменіць людзей? І ў які бок?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае псіхолаг, цялеснаарыентаваны тэрапеўт, сябра міжнароднага праграмнага камітэта Сусветнага кангрэса па псіхатэрапіі Ігар Ільюкевіч.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі