Ці ператворыцца Каардынацыйная рада ва “ўсенародны сход” — стрым

Ці ператворыцца Каардынацыйная рада ва “ўсенародны сход” — стрым

Падчас канферэнцыі “Новая Беларусь” адначасова з абвяшчэннем аб стварэнні Аб’яднанага пераходнага кабінета прагучала заява пра намер перафарматаваць Каардынацыйную раду ў нешта накшталт “парламента ў выгнанні”. Анансавана, што ў пачатку верасня грамадскасці прадставяць план гэтай трансфармацыі. А пакуль план гэты рыхтаваўся, актыўнасць у кірунку стварэння свайго протапарламента дэманструюць крытыкі Святланы Ціханоўскай і створанага па яе ініцыятыве Пераходнага кабінета…

Ці ёсць бачанне таго, якім чынам лепш правесці трансфармацыю Каардынацыйнай рады і ці трэба менавіта на яе падмурку будаваць свой варыянт протапарламента? Як забяспечыць удзел у працы будучай структуры шырокага кола беларусаў? Ці могуць паралельна існаваць два парламенты ў выгнанні? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае прадстаўнік Каардынацыйнай рады і сябра прадстаўнічай працоўнай группы па рэформе КР Валерый Мацкевіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі