Вы тут

Ці можа Крэмль не прызнаць перамогу Лукашэнкі на выбарах?

Арсеній Сівіцкі / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

У чэрвені заснавальнік кампаніі Tazeros Global Systems Артур Хачуян разлічыў рэйтынг кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Цікава, што, паводле гэтых разлікаў, рэйтынг у дзейнага кіраўніка краіны складае 3,8%. На думку экспертаў, з’яўленне такіх “разлікаў” сведчыць, што Крэмль рыхтуе глебу да непрызнання вынікаў выбараў пры перамозе дзейнага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Што адкрывае шырокія магчымасці для далейшага ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі.

Што можа падштурхнуць улады Расіі да непрызнання перамогі Лукашэнкі на выбарах? У чым можа выявіцца расійскае ўмяшанне ва ўнутраныя справы Беларусі? Ці гатовая Беларусь супрацьстаяць такому ўмяшанню?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

 

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.