Чыноўнікі прапануюць зменшыць штрафы ІП за гандаль без сертыфікатаў

Чыноўнікі прапануюць зменшыць штрафы ІП за гандаль без сертыфікатаў

Міністэрствы эканомікі і гандлю Беларусі прапануюць зменшыць штрафы індывідуальным прадпрымальнікам за гандаль без сертыфікатаў. Пра гэта ў аўторак заявіў міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі.

"Ёсць пытанні вялізных штрафных санкцый, напрыклад, 200 базавых велічынь [42 млн рублёў], — цытуе словы Зіноўскага БЕЛТА. — З гэтым Мінэканомікі, Міністэрства па падатках і зборах ды Мінгандлю працуюць. Ёсць прапанова мінімізаваць штрафныя санкцыі".

У той жа час міністр эканомікі падкрэсліў, што прыпынення ўказу кіраўніка дзяржавы № 222 не будзе. "Назад ніякага кроку не будзе", — кажа Уладзімір Зіноўскі. Паводле яго словаў, у Беларусі трэба гандляваць, "як і ва ўсім свеце", толькі таварамі, на якія маюцца сертыфікаты. І гэта важна найперш для грамадзян, падкрэсліў міністр.

Як вядома, прыпынення ці скасавання ўказа № 222 патрабуюць індывідуальныя прадпрымальнікі. Яны сцвярджаюць, што не могуць атрымаць у той жа Расіі сертыфікаты на тавары. Таму ў 2016 годзе, з-за пагрозы штрафаў, многія ІП спынілі працу. Яны праводзяць у Мінску форумы прадпрымальнікаў, у рэгіёнах прайшлі стыхійныя сходы. У Мінгарвыканкам падададзена заяўка на правядзенне 15 лютага ў Мінску вулічнай акцыі прадпрымальнікаў.

“Гэта канфіскаваны тавар без нічога. У нас няма ні сертыфікатаў, ні гарантый”

Чыноўнікі прапануюць зменшыць штрафы ІП за гандаль без сертыфікатаў
Фота: svaboda.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі