Чыноўнікі могуць дазволіць людзям хадзіць у лясы Міншчыны

Бліжэйшым часам магчымая адмена забароны на наведванне лясоў і тарфянікаў на тэрыторыі Мінскай вобласці. Яна была ўведзеная Мінаблвыканкамам з-за сухога надвор’я і павышанай рызыкі ўзнікнення пажараў. Нядаўняя змена надвор’я паўплывала на сітуацыю ў лясах, таму зараз чыноўнікі разглядаюць магчымасць адмены свайго рашэння. Нагадаем, што парушэнне забароны караецца штрафам у памеры да 775 тысяч рублёў.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі