Вы тут

Чыноўнік захоўваў у падвале 13,5 тоны золата ў злітках

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У Кітаі чыноўнік захоўваў у падвале 13,5 тоны золата ў злітках. Таксама ў былога мэра Ганьчжоў праваахоўнікі знайшлі сотні мільярдаў юаняў (37 млн долараў). Кітайскія СМІ пішуць, што нават вопытныя аператыўнікі былі ў шоку ад пабачанага ў доме падазраванага ў карупцыі. Яму можа пагражаць нават смяротнае пакаранне.

Беларускія карупцыянеры нярэдка захоўваюць свае "зберажэнні" ў гаражах. Летась на тэлеканалах паказалі відэа з гаража дырэктара "Белмедтэхнікі" Аляксандра Шарака, дзе знайшлі больш за 620 тысяч долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.