Чэмпіён свету па аўтагонках ў класе Ф1 Фернанда Алонса скарачае адрыў

У нядзелю 22 ліпеня ў Нямеччыне на аўтадроме Нюрбургрынг ў аўтагонках класа Формула-1 быў разыграны Гран-пры Еўропы — 10-ы з 17-ці этапаў чэмпіянату свету.  Гонка прайшла ў вельмі цяжкіх умовах даждлівага надвор’я. Некаторыя з пілотаў былі вымушаныя пабываць у боксах па 6 разоў.

Першым фінішную рысу пераехаў пілот “МакЛаран-Мэрсэдэс” дзейны чэмпіён свету іспанец Фернанда Алонса, другім быў бразілец Філіпэ Маса на “Ферары” , трэцяе месца ў аўстралійца Марка Уэбера з каманды “Рэд Бул Рэно”.

У агульным заліку пасля 10 этапаў лідыруе англічанін Л’юіс Хамільтан (“МакЛаран-Мэрсэдэс”) — 70 пунктаў, у двух кроках ад яго Фернанда Алонса — 68 пунктаў, замыкае тройку лепшых Філіпэ Маса — 59 пунктаў. 

Наступны этап — праз два тыдні ў Вугоршчыне — 5 жніўня.

Віктар Чайкін, Еўрапейскае радыё для Беларусі   

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі