Чэмпіянат Беларусі па футболе: “Шахцёр” прымае БАТЭ

Першыя пяць матчаў 6-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі пройдуць сёння, 16 траўня. У 17.00 пачынаюцца гульні “Шахцёр” — БАТЭ, “Славія” — “Віцебск”, мінскае “Дынама” — “Граніт”. Пазней, у 18.00, стартуюць матчы “Белшына” — брэсцкае “Дынама” і “Нёман” — “Тарпеда-БелАЗ”.

Ключавым паядынкам тура можна назваць сустрэчу ў Салігорску мясцовага “Шахцёра” з барысаўскім БАТЭ. Гарнякі пасля пяці тураў займаюць другое месца ў турнірнай табліцы з пяццю ачкамі, а каманда Аляксандра Ермаковіча, якая не мае пройгрышаў, набрала 15 ачкоў і займае першае месца.

Жывую трансляцыю матча “Шахцёр” — БАТЭ можна паглядзець на тэлеканале “Беларусь 5”, пачатак трансляцыі ў 16.55.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі