"Чэлсі" прыедзе ў Беларусь у лістападзе
!["Чэлсі" прыедзе ў Беларусь у лістападзе](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/2018-08-26t165848z_1189267184_rc17a4edc700_rtrmadp_3_soccer-england-new-che.jpg.webp?itok=e_xPfhHu)
"Чэлсі" прыедзе ў Беларусь у лістападзе. Прэс-служба ФК БАТЭ апублікавала каляндар гульняў каманды ў групавом раўндзе футбольнай Лігі Еўропы. Як паведамляла Еўрарадыё, у адпаведнасці з лёсаваннем, якое 31 жніўня прайшло ў Манака, БАТЭ трапіў у групу L, дзе яго сапернікамі будуць "Чэлсі", ПАОК з Грэцыі і "Відзі" з Венгрыі.
Першы матч барысаўчане правядуць 20 верасня ў гасцях з венграмі. 4 кастрычніка БАТЭ прыме ПАОК, а 25 кастрычніка згуляе ў гасцях з "Чэлсі". 8 лістапада барысаўчане прымуць англійскі клуб ужо на сваім полі. 29 лістапада БАТЭ згуляе дома з "Відзі", а 13 снежня сустрэнецца ў гасцях з ПАОК.
!["Чэлсі" прыедзе ў Беларусь у лістападзе](/sites/default/files/paragraphs/image/20180831145456_0.jpg)
Фота: pressball.by