Чатыры слупы і звон: у Курапатах паставілі “афіцыйны” помнік

Чатыры слупы і звон: у Курапатах паставілі “афіцыйны” помнік

У Курапатах на месцы пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў усталявалі помнік. Заказчыкам манумента выступала Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Помнік стаў афіцыйным мемарыялам. Ён уяўляе сабой чатыры слупы, якія ўверсе злучаныя канструкцыяй, падобнай да крыжа. Паміж гэтымі слупамі падвешаны звон. Побач з помнікам застаецца вялізны валун, які пазначаў месца будучага помніка яшчэ з часоў Беларускай ССР.

Цалкам працы па ўсталяванні мемарыяла ва ўрочышчы Курапаты пад Мінскам павінны скончыцца 15 лістапада. Дату афіцыйнага адкрыцця пакуль не прызначалі.

У актывістаў, якія займаюцца праблемай захавання памяці ахвяраў рэпрэсіяў, гэты помнік выклікае неадназначную рэакцыю: адным ухваляюць ініцыятыву ўладаў, іншыя мяркуюць, што мемарыял у Курапатах мусіць выглядаць іначай. Да таго ж будаўнікі, што ўсталёўваюць помнік, па-ранейшаму патрабуюць ад актывістаў прыбраць з урочышча драўляныя крыжы, якія ўсталяваныя на шляху да мемарыялу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі