Частка службы эвакуацыі "БайСола" стварае сваю каманду
На мяжы, ілюстрацыйнае фота / Straż Graniczna
Ад службы эвакуацыі фонду "БайСол" аддзялілася частка каманды, якая працавала там больш за пяць гадоў. Цяпер яны пачынаюць самастойную дзейнасць як ініцыятыва ProEvac, паведамляе "Наша Ніва".
"Мы захоўваем ранейшую місію, падыходы і стандарты бяспекі. Падтрымка людзей, якія знаходзяцца ў небяспецы, застаецца для нас галоўным прыярытэтам", — гаворыцца ў паведамленні каманды.
Звязацца з камандай па-ранейшаму можна праз Telegram:
Фёдар — @dogen_free,
Паша — @evac_help.
Падаць заяўку на эвакуацыю можна тут.
Пры гэтым працягне дзейнічаць і служба эвакуацыі "БайСола" ў сваім ранейшым фармаце.