Часопіс Forbes у чацвёрты раз назваў Пуціна самым уплывовым чалавекам свету

Часопіс Forbes у чацвёрты раз назваў Пуціна самым уплывовым чалавекам свету

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у чацвёрты раз названы часопісам Forbes самым уплывовым чалавекам свету. Выданне адзначае, што ён "распаўсюдзіў уплыў сваёй краіны амаль у кожны куток зямнога шара; ад радзімы да Сірыі і прэзідэнцкіх выбараў у ЗША" і "працягвае атрымліваць тое, што ён хоча".

На другім месцы ў рэйтынгу аказаўся абраны прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп, а цяперашні прэзідэнт ЗША Барак Абама заняў толькі 48-е месца. На трэцім месцы — канцлер Германіі Ангела Меркель, далей ідуць лідар Кітая Сі Цзіньпін і Папа Францішак. У дзясятку самых уплывовых людзей у свеце па версіі Forbes таксама ўвайшла кіраўнік Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Джанет Елен, бізнэсмены Біл Гейтс, Лары Пэйдж і Марк Цукерберг. "Бі-Бі-Сі" адзначае, што 32-гадовы Цукерберг стаў самым маладым удзельнікам рэйтынгу.

Летась часопіс Forbes таксама назваў самым уплывовым чалавекам свету Пуціна, далей ішлі Ангела Меркель і Барак Абама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі