Час падвесці вынікі ўчорашняга, трэцяга фестывальнага дня

Пра выступ Gogol Bordello я распавядала адразу пасля іх канцэрту, таму адразу пяройдзем да Madnes, якія маюць рэпутацыю аднаго з найлепшых паці гуртоў, але ўчора, па маім субектыўным мяркаванні, яны гэтага не пацвердзілі. Гралі яны сапраўды якасна, але цяпер гэтага публіцы ужо не дастае, і яна патрабуе шоў, а Madnes не меў ні светлавых эфектаў ні візуалізацыі. Павандраваўшы па іншым пляцоўкам, я знайшла італьянскі гурт, Sud Sound System – выдатны рэггі-гурт.

Дарэчы, на выспе рэггі вельмі папулярна, нават на пляцоўцы Nokia Party, дзе маюць лабаць дзіджэі, ўчора гралі рэггі. Учора ўвоголе быў дзень адкрыццяў – на адной з пляцовак публіку запальвалі трансвестыты. Было вельмі весела.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі