Чарговае ДТЗ з маршруткай — гэтым разам у Мінску
![Наступствы аварыі з удзелам маршрутнага таксі / @gaiminsk](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/DTP_20_03.jpg.webp?itok=42AqJ2cd)
Наступствы аварыі з удзелам маршрутнага таксі / @gaiminsk
У Мінску адбылося ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі, паведамляюць у сталічным ДАІ. Аварыя здарылася раніцай у панядзелак у раёне вуліцы Малініна. 30-гадовая кіроўца аўтамабіля Volkswagen выязджала з дваровай тэрыторыі і не саступіла дарогу маршрутнаму таксі, якое рухалася па галоўнай дарозе.
Адбылося сутыкненне. Папярэдне пацярпелі чатыры пасажыры. Медыкі забралі іх у бальніцу для абследавання. Кіроўца Volkswagen ад шпіталізацыі адмовілася.
Нагадаем, 20 лютага ў Смалявіцкім раёне ў ДТЗ з удзелам маршрутнага таксі загінулі 13 чалавек. Пасля гэтага Мінтранс заявіў пра намер праверыць працу маршрутных таксі.
![Очередное ДТП с маршруткой — на сей раз в Минске](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/DTP_20_03_2.jpg.webp?itok=7FsF2IQ9)
![Очередное ДТП с маршруткой — на сей раз в Минске](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/Dtp_20_03_3.jpg.webp?itok=lH3os_bj)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.