Чаму Віктар Бабарыка менавіта затрыманы, а не проста на "следчых дзеяннях"

Адвакаты Дзмітрый Лаеўскі і Аляксандр Пыльчанка, якія абараняюць інтарэсы Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, стаяць каля ўвахода ў ДФР / TUT.by
Адвакаты Дзмітрый Лаеўскі і Аляксандр Пыльчанка, якія абараняюць інтарэсы Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, стаяць каля ўвахода ў ДФР / TUT.by

Раніцай 18 чэрвеня ў Мінску быў затрыманы адзін з фаварытаў на цяперашніх прэзідэнцкіх выбарах Віктар Бабарыка. У момант затрымання з палітыкам быў ягоны сын Эдуард, які кіруе яго перадвыбарным штабам. Абодвух даставілі ў Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК.

Адвакаты Дзмітрый Лаеўскі і Аляксандр Пыльчанка, якія абараняюць інтарэсы Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, не змаглі трапіць у будынак ДФР. Уваход у яго зачынены пад маркай вучэнняў. На ганку будынка Лаеўскі расказаў Еўрарадыё, што яго падабаронных не проста выклікалі ў фінансавую міліцыю для правядзення нейкіх следчых дзеянняў, а менавіта затрымалі:

Почему Виктор Бабарико именно задержан, а не просто на “следственных действиях”

"У органы фінансавых расследаванняў або іншыя праваахоўныя органы Віктар Бабарыка не выклікаўся. Чакаць такіх выклікаў у Віктара Дзмітрыевіча прычын няма, паколькі ён не здзяйсняў ніякіх супрацьпраўных дзеянняў.

Яго не выклікалі, а спынілі аўтамабіль. Ён не выходзіць на сувязь. Прайшло некалькі гадзін. Прычына, з якой ён сёння быў затрыманы, нам невядомая. Якім чынам гэта матывуе орган — нам таксама невядома".

Адвакат дадаў, што адсутнасць адвакатаў падчас следчых дзеянняў — гэта парушэнне Канстытуцыі. Яно ставіць пад сумнеў законнасць любых працэсуальных дзеянняў, якія сёння праводзяцца ў дачыненні да Віктара і Эдуарда Бабарыкаў.

"У гэтых грамадзян заключаны дамовы на абарону іх правоў і законных інтарэсаў. Ва ўсіх дзяржорганах, працэдурах і стадыях чаго б там ні было. Права на юрыдычную дапамогу прадугледжана Канстытуцыяй. Калі нас банальна не пускаюць у будынак, дзе праводзяцца нейкія мерапрыемствы ці знаходзіцца чалавек, то самі можаце ацаніць, наколькі гэта суадносіцца з артыкулам Канстытуцыі".

18 чэрвеня штаб палітыка Віктара Бабарыкі паведаміў, што сабрана 425 тысяч подпісаў за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты. Частка з іх была з сабой у Віктара і Эдуарда Бабарыкаў, калі іх затрымалі. Палітык і кіраўнік яго штаба збіраліся здаць подпісы выбаркамам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі