Чаму не ўсім даспадобы беларускасць Кастуся Каліноўскага?

Чаму не ўсім даспадобы беларускасць Кастуся Каліноўскага?

Навіна пра тое, што ў Вільні знайшлі парэшткі Кастуся Каліноўскага, нечакана нарадзіла спрэчкі на тэму "Ці з'яўляецца Каліноўскі нацыянальным героем Беларусі?" Маўляў, яшчэ невядома, наш Каліноўскі ці не наш...
Паставіць усе кропкі над "і" ў гэтым пытанні вырашыў гісторык Сяргей Абламейка. Яго кніга "Каліноўскі і палітычнае нараджэнне Беларусі" — гэта сістэмны і аргументаваны адказ крытыкам Каліноўскага і адначасова — кароткая гісторыя нараджэння новай беларускай ідэнтычнасці ў ХІХ стагоддзі.


Ці сапраўды ў аўтара атрымалася паставіць усе кропкі над "і" ў пытанні нацыянальнай прыналежнасці Каліноўскага? Ці прымуць меркаванне Абламейкі афіцыйныя гісторыкі?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае гісторык Сяргей Абламейка.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі