Вы тут

Чаму Беларусь – не тэнісная краіна?

Фота: minsknews.by

Тэніс – прыгожы і карысны спорт, які мае рэпутацыюм дарагога хобі не для ўсіх. Але ці справядліва гэта? Займацца хакеем, напрыклад, таксама дорага, але ж хакей у Беларусі робіцца нацыянальным і масавым спортам з дзіцячымі секцыямі і лядовымі палацамі, а тэніс – не. Чаму так?

Ці мае сэнс займацца тэнісам “для сябе”, наколькі высокі “парог увахода” ў гэты спорт, хто яго развівае ў Беларусі, і колькі ў краіне мусіць быць аматараў, каб з'явілася хаця б адна тэнісная зорка? У жывым эфіры Еўрарадыё пра гэта распавядаюць Ян Драноўскі, дырэктар аматарскіх тэннісных турніраў Royal Cup Open, і маладая тэнісістка Ганна Аніскевіч.