Вы тут

Чацвёра паліцэйскіх забітыя на акцыі пратэсту ў Даласе (відэа)

Прынамсі чацвёра паліцэйскіх забітыя падчас акцыі пратэсту ў Даласе, якая ладзілася супраць забойства праваахоўнікамі двух афраамерыканцаў у Луізіяне і Мінесоце.

Паведамляецца, што двое невядомых асобаў адкрылі агонь па вартавых парадку са снайперскіх вінтовак у раёне Дылэй-плаза, у выніку чатыры супрацоўнікі праваахоўных органаў загінулі на месцы.

Яшчэ 11 паліцэйскіх атрымалі раненні, некаторыя з іх знаходзяцца ў крытычным стане, паведамляе ВВС.