Цэнтр Гродна перакрылі з-за металічнай каробкі

Прыкладна апоўдні нехта з людзей, якія чакалі транспарт, заўважыў на прыпынку дзіўны прадмет і затэлефанаваў у міліцыю. На месца здарэння адразу выехалі выратавальнікі і група размініравання, паведамляе "Вечерний Гродно".



Пешаходаў прасілі абыходзіць месца знаходкі, а вось тралейбусам давялося прастаяць амаль гадзіну. Здарэнне выклікала сапраўдны транспартны калапс, бо вуліца Карла Маркса з'яўляецца адзінай транспартнай артэрыяй ў старым цэнтры горада. Акрамя таго, міліцыянты эвакуявалі ўсіх, хто знаходзіўся ў Доме сувязі.



Пры праверцы выявілася, што каробка была не выбуховым прыстасаваннем, а металічнай ёмістасцю для стэрылізацыі медычных інструментаў.



Праз паўтары гадзіны рух у горадзе быў адноўлены, а металічную скрынку забралі супрацоўнікі міліцыі.



Фота — vgr.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі