"Быў моцны выбух, нават вокны трэсліся" — жыхары Іванаўскага раёна

Частка знойдзенай ракеты / Telegram
Частка знойдзенай ракеты / Telegram

"Быў моцны выбух, нават вокны трэсліся", — распавялі Еўрарадыё жыхары Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У полі ў раёне аграгарадка Гарбаха ў чацвер знайшлі часткі ракеты. Улады Беларусі заявілі, што яна прыляцела з поўдня і гэта ўкраінская ракета комплексу С-300. Выбух чулі не толькі жыхары Гарбахі, але і навакольных вёсак.

Здарэнне адбылося раніцай 29 снежня, калі Расія нанесла па Украіне маштабны ракетны ўдар. Але ў Мінску ўжо ўпэўненыя, што ракета ўкраінская. Яе збілі беларусы, заявіла Мінабароны РБ. Пра гэта паведамілі Аляксандру Лукашэнку. Цяпер толькі разглядаюцца версіі, якім чынам яна трапіла на тэрыторыю Беларусі. На месцы працуе група вайскоўцаў і следчых.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі