BYPOL запускае збор інфармацыі аб "болевых кропках рэжыму"

Удзельнік плана "Перамога" / Скрыншот з відэа
Удзельнік плана "Перамога" / Скрыншот з відэа

BYPOL "у рамках падрыхтоўкі да рэалізацыі плана "Перамога", запускае збор інфармацыі, якая "здольная аказаць дапамогу ў справе вяртання законнасці і правапарадку ў краіне, захавання яе незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці, аднаўлення справядлівасці і роўнасці". Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага пераходнага кабінета Аляксандр Азараў кажа ў відэазвароце, што "любая крупінка інфармацыі можа стаць у выніку апошнім пазлам, здольным дапоўніць поўную карціну болевых кропак рэжыму і яго уразлівасцяў".

BYPOL — арганізацыя былых беларускіх сілавікоў, якая дзейнічае за мяжой.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі