Вы тут

Бё выйграў першую гонку пасля вяртання з "дэкрэта", Бачарнікаў — 23-ці

Мартэн Фуркад саступіў лідару крыху больш за 11 секунд / Reuters

У чацвер, 23 студзеня, у славенскай Паклюцы стартаваў шосты этап Кубка свету па біятлоне. Індывідуальную гонку на 20 кіламетраў у мужчын выйграў нарвежац Ёханэс Бё, які на чатырох агнявых рубяжах не дапусціў промахаў. Мартэн Фуркад саступіў яму крыху больш за 11 секунд. Гэта была першая гонка Бё пасля вяртання з "дэкрэта" — ён быў з сям'ёй да нараджэння дзіцяці і заставаўся з ёй яшчэ нейкі час. Фуркад у адсутнасць галоўнага канкурэнта трывала заняў лідарскія пазіцыі.  

Найлепшым сярод беларусаў у сённяшняй гонцы быў Сяргей Бачарнікаў — 23 месца (+3.31,8; адзін промах). Максім Верабей заняў 28-е месца (+3.41,4; адзін промах), Мікіта Лабастаў — 57-е (+6.11,7; тры промахі), Антон Смольскі — 81-е з 109-ці (+8.08,3; шэсць промахаў).

24 студзеня пройдзе індывідуальная гонка на 15 км у жанчын. Жывая трансляцыя — на тэлеканале "Беларусь 2", пачатак у 16:05.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.