Былых супрацоўнікаў БНТУ падазраюць у крадзяжы грошай у ВНУ

Былых супрацоўнікаў БНТУ падазраюць у крадзяжы грошай у ВНУ

Былых супрацоўнікаў БНТУ падазраюць у крадзяжы грошай у ВНУ. Яны працаўладкоўвалі на пасады тэхнічнага персаналу “мёртвых душаў”, людзей, якім быў патрэбны працоўны стаж. Аднак фактычна яны не працавалі. Тым не менш, непраўдзівыя звесткі ўносіліся ў дакументы, грошы атрымлівалі самі супрацоўнікі БНТУ. Сума скрадзеных грошай склала больш за 94 млн рублёў.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры” (ч. 3 арт. 210 КК). Былым супрацоўнікам ВНУ пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і з забаронай займаць пэўныя пасады, інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі