Былы галоўны трэнер хакейнага мінскага “Дынама” працаўладкаваўся ў Швейцарыі

Былы галоўны трэнер хакейнага мінскага “Дынама” працаўладкаваўся ў Швейцарыі

Былы галоўны трэнер хакейнага мінскага “Дынама” Крэйг Вудкрафт працаўладкаваўся ў Швейцарыі. Ён падпісаў трохгадовы кантракт з “Жэневай-Серветам”. Чалец савета дырэктароў швейцарскага клуба Майк Гіліс адзначыў, што ў трэнера “вельмі сучасны стыль, заснаваны на хуткасці і валоданні шайбай”, інфармуе сайт swisshockeynews.ch.

Як паведамляла Еўрарадыё, ХК “Дынама-Мінск” аб’явіў пра датэрміновае скасаванне кантракту з Вудкрафтам 23 чэрвеня. Падкрэслівалася, што з ініцыятывай выступіў канадскі спецыяліст, які пагадзіўся не прэтэндаваць на выплату выхадной дапамогі. Як вядома, ён працаваў з дынамаўцамі з 2016 года, пад яго кіраўніцтвам каманда паспяхова выступіла ў чэмпіянаце КХЛ і выйшла ў плэй-оф, дзе саступіла “Лакаматыву”. Відавочна, што Крэйг Вудкрафт не пагадзіўся з новай палітыкай камплектавання “Дынама”, якое ў новым сезоне будзе складацца амаль выключна з беларусаў. Пра тое, што канадзец працаўладкуецца ў Жэневе, стала вядома яшчэ ў пачатку чэрвеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі