Былы адвакат Андрэй Мачалаў асуджаны на два гады “хіміі”
![Былы адвакат Андрэй Мачалаў асуджаны на два гады “хіміі”](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/maczalau-2207.jpg.webp?itok=odVL09Es)
Былы адвакат Андрэй Мачалаў асуджаны на два гады “хіміі” (такое пакаранне і прасіў пракурор). Ён быў прызнаны вінаватым у тым, што "падрабіў ордэр на ўдзел у крымінальным працэсе". Крымінальную справу разглядаў суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя — Таццяна Шоцік). Сцвярджаецца, што летам 2021-га Мачалаў ведаў пра выключэнне з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў, калі прыйшоў у суд. Заяву ў пракуратуру на яго напісала суддзя.
Летам мінулага года Андрэй Мачалаў быў героем праграмы Еўрарадыё "Неверагодныя" (на відэа). Ён неаднаразова абараняў у судах палітзняволеных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.