Былая жонка загінулага афіцэра: Вайскоўцы нешта адзначалі, адбыўся канфлікт

Бывшая жена погибшего офицера: Военные что-то отмечали, произошёл конфликт

30 чэрвеня ва Уруччы пад Мінскам загінуў 29-гадовы афіцэр 120-й асобнай механізаванай брыгады Аляксей Мензурэнка. Яго былая жонка Дзіна Мензурэнка сцвярджае, што траўму галавы 29-гадовы капітан атрымаў на дзень раней, падчас канфлікту, які адбыўся на тэрыторыі вайсковай часці 28212, дзе служыў Аляксей. Па словах Дзіны, пасля гэтага афіцэра даставілі ў яго пакой у інтэрнаце, дзе і знайшлі мёртвым на наступны дзень.

Бывшая жена погибшего офицера: Военные что-то отмечали, произошёл конфликт

"Наколькі нам [Дзіне і маме загінулага афіцэра Святлане. – Еўрарадыё] вядома ад знаёмых афіцэраў, ваенныя нешта адзначалі. Адбыўся канфлікт. Не ясна, ці была бойка, ці проста штурхнулі і ён упаў. Але потым яго завялі ў інтэрнат. Кажуць, нават выціралі кроў, каб не было слядоў. Папрасілі суседку за ім паглядзець. Суседка прыходзіла каля 23:00 – ён яшчэ быў жывы, а на раніцу знайшлі труп. Непасрэдна з таварышамі па службе Аляксея я не мела зносінаў, але пра надзвычайнае здарэнне і пра тое, пры якіх абставінах яно адбылося, казалі на нарадах у воінскіх часцях".

Чаму ваеннаму не аказалі медыцынскую дапамогу, Еўрарадыё вырашыла даведацца на прамой лініі ў Міністэрстве абароны.

Бывшая жена погибшего офицера: Военные что-то отмечали, произошёл конфликт

"Афіцэр памёр у інтэрнаце, дома, – распавёў нам памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы – палкоўнік Леанід Касінскі. – Следчымі органамі праводзіцца праверка па гэтым пытанні. Калі з'явяцца вынікі праверкі, тады будуць далейшыя каментары".

Еўрарадыё: Але ж калі з чалавекам нешта здарылася, яму выклікаюць лекара або вязуць у бальніцу?

Леанід Касінскі: Адкуль у вас падставы казаць, што з чалавекам нешта здарылася? Давайце дачакаемся афіцыйнага каментара. Цяпер праводзіцца судмедэкспертыза, высвятляецца прычына смерці афіцэра.

Падставы казаць пра тое, што нешта здарылася, безумоўна, ёсць: 29-гадовы Аляксей Мензурэнка памёр, і ў яго застаўся 7-гадовы сын.

Дзіна чакае афіцыйнай версіі таго, што здарылася. Кажа, што ніхто са знаёмых і сваякоў  не можа зразумець, чаму афіцэру не выклікалі "хуткую".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі