Бягуха Аліна Талай выйграе другі запар прэстыжны міжнародны турнір

У нядзелю 1 лютага падчас “Рускай зімы” беларуска Аліна Талай прабегла 60 метраў з бар’ерамі за 8,02 секунды. Гэтага з гакам хапіла, каб абагнаць  украінку і расіянку. За чатыры дні да гэтага беларуска паказала на гэтай жа дыстанцыі ў Дзюсельдорфе 7,96 — найлепшы вынік года ў свеце.

Такім чынам, зімовы сезон для Талай распачаўся вельмі паспяхова. Цікава, што рыхтавалася да названых стартаў лёгкаатлетка пад кіраўніцтвам аўстрыйскага трэнера Філіпа Унфрыда.

Нагадаем, што Талай з’яўляецца адной з самых папулярных беларускіх спартсменак, хоць п’едэсталы Алімпіяды і чэмпіянатаў свету ёй пакуль не скарыліся. Яе рэйтынгі забяспечваюцца не толькі добрымі вынікамі, але і асабістымі якасцямі лёгкаатлеткі-прыгажуні. Аліна займаецца раскруткай беларускай мовы, удзельнічае ў культурных імпрэзах. Раз-пораз СМІ перадрукоўваюць мастацкія фотаздымкі, якія спартсменка робіць падчас працоўных вандровак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі