Бутрын: Мытны саюз наблізіць Беларусь да еўрапейскіх мытных стандартаў

Падпісанне мытнага пагаднення з Расіяй і Казахстанам дасць нашай краіне рэальную магчымасць уступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю.
Мытны саюз дазволіць Беларусі зрабіць чарговы крок насустрач Еўропе, “падцягнуўшы” нашае мытнае заканадаўства да еўрапейскага ўзроўню.

Такое меркаванне ў гутарцы з Еўрарадыё выказаў кіраўнік аддзела эканамічнай палітыкі расійскай газеты “КоммерсантЪ” Дзмітры Бутрын.

Дзмітры Бутрын: “Гэта несумненна наблізіць Беларусь да стандартаў Еўрасаюза, таму што, як я разумею, правілы мытнага пагаднення будуць больш падобныя да еўрапейскіх, чым цяперашняя беларуская сітуацыя, хаця па некаторых момантах можна, вядома, і згубіць”.

Мытны саюз прынясе нашай краіне і іншыя выгады, адзначае расійскі эксперт. У прыватнасці, знікне пагроза гандлёвых войнаў з Расіяй, а таксама з’явіцца стабільная крыніца даходу ад пошлін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі