Букмекеры назвалі фаварыта Еўрабачання-2010: 3+2=13

Букмекеры назвалі фаварытаў міжнароднага песеннага конкурсу Еўрабачанне-2010, які пройдзе 29 траўня ў сталіцы Нарвегіі. Першае месца зараз займае прадстаўніца Германіі 18-гадовая спявачка Лена з песняй "Satellite", паведамляе Корреспондент.net.


Лена з Германіі
У тройку фаварытаў таксама ўваходзяць азербайджанская спявачка Сафура (Safura) з песняй "Drip Drop" і Харэль Скаат (Harel Skaat) з Ізраілю з кампазіцыяй "Milim".

Сафура


Harel Skaat

Беларускі гурт "3+2" на дадзены момант займае 13-е месца. Прадстаўніца Ўкраіны Алёша займае ў спісе пераваг слухачоў 19 месца, а расійскі выканаўца Пётр Наліч 29-е.


Алёша


Пётр Наліч з калектывам

Адзначым, што азербайджанка Сафура рыхтуецца да конкурсу вельмі грунтоўна. Песню для Еўрабачання ёй напісаў шведскі кампазітар. А над яе кліпам працавалі харэограф амерыканскай спявачкі Беёнсэ і рэжысёр фільма пра Майкла Джэксана.

Фота: eurovision.org.ru, eurovision.tv, trend.az, escireland.com.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі