Бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка выпусцілі з-за кратаў

Бухгалтара прафсаюза РЭП Ігара Комліка выпусцілі з-за кратаў

Бухгалтар і намеснік старшыні незалежнага прафсаюза РЭП Ігар Комлік выйшаў з-за кратаў. Яго выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. 

Каля СІЗА №1 ("Валадаркі") Ігара Комліка сустракалі сваякі, кіраўнік прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і праваабаронца Алесь Бяляцкі

У каментары Еўрарадыё Ігар Комлік паведаміў, што падчас яго знаходжання за кратамі з ім не вялі амаль ніякіх следчых дзеянняў: 

Комлік: "Ніякіх, толькі пастанову экспертызы мне прынеслі падпісаць — пра тое, што я згодны з экспертызай. І ўсё. Я адмовіўся даваць паказанні і не памяняў свайго рашэння, таму да мяне практычна і не з'яўляліся ўвесць гэты час".

Комлік кажа, што атрымоўваў за кратамі шмат лістоў, адчуваў падтрымку. Асабліва чулы ліст, кажа напісала спадарыня Людміла з Нарачы. Але яна не напісала ні свайго прозвішча, ні зваротнага адрасу, таму ён не змог нават падзякаваць ёй. 

Ігара Комліка разам з Генадзем Фядынічам затрымалі 2 жніўня. Іх вінавацяць у нявыплаце падаткаў у буйным памеры. Ператрусы ў сувязі з гэтай справай прайшлі ў офісе РЭП у Мінску і ў Свабоднага прафсаюзу ў Салігорску. Фядыніча праз кароткі час вызвалілі, а Комлік знаходзіўся ў СІЗА №1. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі