Будаўнікі ў Мінску скідалі смецце вёдрамі з даху дзевяціпавярховага дома
У Мінску будаўнікі скідвалі смецце проста з даху дзевяціпавярховага дома. Пра гэта паведамляе тэлеканал "Беларусь 1", які размясціў адпаведны ролік.
Здарэнне адбылося ў жылым доме па адрасе: вуліца Усходняя, 66. Мясцовыя жыхары знялі інцыдэнт на відэа і даслалі тэлежурналістам.
Аўтар відэа адзначыў, што ўнізе стаяў кантэйнер, роскід адпрацаванага будматэрыялу складае некалькі метраў. У самім доме адбываецца капітальны рамонт, таму адкідаў вельмі шмат.
Мясцовыя жыхары спадзяюцца, што гэтыя кадры зацікавяць адпаведныя службы.