Бубнач Radiohead выпусціў новы кліп

Філ Сэлуэй, бяззменны бубнач і бэк-вакаліст Radiohead, выпусціў кліп на песню "It Will End In Tears". Трэк увойдзе ў другі сольны альбом музыкі "Weatherhouse", рэліз якога адбудзецца ўжо 6 кастрычніка.


У падтрымку альбома Селуэй зладзіць міні-тур, падчас якога дасць канцэрты ў Лондане, Глазга, Лідсе і Манчэстары. Першы канцэрт прызначаны на 11 лютага.


На дадзены момант усе ўдзельнікі Radiohead занятыя сольнымі праектамі. Нешта новае вось-вось выдасць лідар гурта Том Ёрк, які на днях без аніякіх тлумачэнняў апублікаваў у сацсетках фота з белым вінілам. Праўда, Селуэй нядаўна прызнаўся, што Radiohead усё ж падумваюць забурыцца ў студыю і пачаць пісаць новы альбом.

Павеодле zvuki.ru

Фота: www.rollingstone.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі