БТ: НІСЭПД не праводзіць сацыялагічныя апытанні ў Беларусі

БТ: НІСЭПД не праводзіць сацыялагічныя апытанні ў Беларусі

Сацыялагічная арганізацыя НІСЭПД (Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў) стала мішэнню для атакі на тэлеканале "Беларусь 1" напярэдадні парламенцкіх выбараў. Як піша nn.by, 31 ліпеня на гэтым тэлеканале па-за праграмай перадач у эфір выйшла ананімнае расследаванне "Прымат НІСЭПД".

Аўтары перадачы выказалі меркаванне, што НІСЭПД не праводзіць ніякіх сацыялагічных даследаванняў, але перыядычна публікуе іх вынікі. Тэлежурналісты зявілі, што фінансы ад заходніх донараў на дзейнасць арганізацыі знікаюць у невядомым кірунку.

Сацыялагічнай арганізацыяй НІСЭПД з 1992 года кіруе Алег Манаеў. Вярхоўны суд ліквідаваў арганізацыю на пачатку 2000-х. Пасля гэтага НІСЭПД атрымаў рэгістрацыю ў Літве.

Дарэчы, тэлежурналісты спасылаліся на ўнутраную дакументацыю НІСЭПД. Аўтары праграмы заявілі, што гэтыя дакументы ім... проста падкінулі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі