БСДП просіць МЗС разгледзець пытанне аб прызнанні Заходняй Сахары

Прэзідыум Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) накіраваў у Міністэрства замежных справаў Беларусі ліст з просьбай разгледзець пытанне аб прызнанні незалежнай дзяржавы Заходняя Сахара.

Сацыял-дэмакраты кантактуюць с Фронтам POLISARIO, які з’яўляецца легітымным прадстаўніком народа Заходняй Сахары, і выступаюць за прызнанне гэтай незалежнай дзяржавы ды за наладжванне з ёй дыпламатычных стасункаў.

Раней Заходняя Сахара была іспанскай калоніяй. У 1975 годзе быў падпісаны Мадрыдскі пакт, у адпаведнасці з якім тэрыторыя дзяржавы была падзелена паміж Марока і Маўрытаніяй. У адказ на гэты несправядлівы акт Фронт POLISARIO актывізаваў узброеную барацьбу за вызваленне сваёй радзімы. 27 лютага 1976 года была абвешчана Сахарская Арабская Дэмакратычная Рэспубліка.

Маўрытанія ў 1979 годзе спыніла ваенныя дзеянні і ў 1984 годзе прызнала незалежнасць Заходняй Сахары. Узброеная барацьба паміж Марока і Заходняй Сахарай скончылася ў 1989 годзе. У 1991-м мараканскі ўрад пры пасярэдніцтве ААН узяў на сябе абавязальніцтва правесці на падкантрольных ёй тэрыторыях рэферэндум аб самавызначэнні тэрыторыі, аднак дагэтуль гэтага не зрабіў. Права Заходняй Сахары на самастойнасць прызнаў і Міжнародны суд у Гаазе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі