Брытанскія археолагі знайшлі гіганцкі "Стоўнхендж-2"

Брытанскія археолагі знайшлі гіганцкі "Стоўнхендж-2"

Брытанскія археолагі знайшлі "Стоўнхендж-2", які знаходзіўся пад зямлёй каля 4,5 тысячы гадоў. Як інфармуе РІА "Новости", ён знаходзіцца ў 1600 метрах ад вядомага манумента, "Стоўнхенджа-1". Новы помнік быў на глыбіні 1 метра, яго знайшлі з дапамогай радару.

"Стоўнхендж-2" складаецца з 90 буйных камянёў. Некаторыя з іх дасягаюць у вышыню 4,5 метраў. Знойдзеныя камяні ўтвараюць паўкола дыяметрам амаль 1500 метраў. Атрымліваецца, што новы манумент значна большы па памерах за "Стоўнхендж-1". Таму знаходку ўжо пачалі называць "суперстоўнхендж". Мяркуецца, што яго маглі выкарыстоўваць для рэлігійных рытуалаў і цырымоній, звязаных з сонцастаяннем.

Нагадаем, што дагэтуль Стоўнхендж, каменнае збудаванне, якое знаходзіцца ў графстве Уілтшыр, лічылася адным з самых знакамітых археалагічных помнікаў на Зямлі. 30 вялізных камянёў стаяць у крузе дыяметрам каля 30 метраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі