Вы тут

Брытанскі часопіс The Economist назваў краіну года

Фота: Reuters

Брытанскі часопіс The Economist назваў краіну года, якая прадэманстравала найбольшы прагрэс у дэмакратыі. Гэта — Арменія, якой саступілі Малайзія і Эфіопія. Арменія сёлета прадэманстравала, што нават дзяржава "з кепскім кіраваннем у нестабільным рэгіёне мае шанцы да дэмакратыі". Масавыя і працяглыя вулічныя пратэсты прывялі да змены ўлады ў гэтай краіне. І яна адбылася законным чынам, праз выбары.

А брытанскае выданне Financial Times назвала чалавека 2018 года. Ім стаў "паслядоўны змагар за правы чалавека і свабоду СМІ" 88-гадовы мільярдэр Джордж Сорас.