Брытанскага журналіста закавалі ў кайданкі, душылі і білі па твары

Падчас разгону шэсця на Дзень Волі амапаўцы затрымалі каля плошчы Перамогі брытанскага журналіста Філіпа Уорвіка

Па яго словах, якія перадае беларускі журналіст Зміцер Галко, амапаўцы закавалі яго ў кайданкі, душылі, білі па твары і рабілі яму так званую "ластаўку". Звязацца з амбасадай брытанцу не далі. 

Як паведамляе прэс-служба БАЖ, брытанец правёў у РУУС больш за шэсць гадзінаў. Пасля вызвалення Уорвік даслаў беларускаму калегу фотаздымак сваёй рукі пасля катаванняў. 

Уорвік — фатограф і радыёжурналіст. Ён працуе на англійскую службу Міжнароднага французскага радыё, радыёстанцыю "Нямецкая хваля" ды іншыя СМІ.